XVIII. Фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў

«Тэатральны куфар, БДУ»  


   

Паважаныя прадстаўнікі СМІ ! 😎


Па пытаннях акрэдытацыі і асвятлення звяртайцеся:

💥 Прэс-служба БДУ, Марцулевіч Алена Іосіфаўна.

💥 тэл.: (017) 209 54 10; (017) 209 53 4

💥 email: martsulevich@bsu.by


 

      Фестываль "Тэатральны куфар, БДУ" - гэта:

- адзіны ў Беларусі фестываль СТУДЭНЦКІХ і МОЛАДЗЕВЫХ тэатраў
- адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў у Еўропе
- міжкультурная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету

Заснаваны ў 2004 г., фестываль за гісторыю свайго існавання прыняў прадстаўнікоў 250 тэатраў з больш як 70 краін свету! Па выніках высокай арганізацыйнай культуры "Тэатральны куфар, БДУ" быў прызнаны "БРЭНДАМ ГОДА" і стаў уладальнікам сярэбранага медаля.

Асноўная канцэпцыя фестывалю абапіраецца на 3 ключавыя моманты:

Традыцыі. Пошук. Эксперымент.

Задачы фестывалю:

- Развіваць крэатыўнасць і прафесіяналізм маладых людзей;
- Культурна адукоўваць праз дэманстрацыю лепшых узораў беларускага і сусветнага тэатра і праз арганізацыю спецыяльных адукацыйных мерапрыемстваў;
- Ствараць мастацкія сувязі і абмен вопытам;
- Падтрымліваць міжнародны фестывальны рух праз заахвочванне моладзі да актыўнага ўдзелу ў ім і мастацтве ўвогуле.


Работает на 🌱kvitly Сила ИИ для вашего бизнеса