XVIII Фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў

"Тэатральны куфар БДУ" 

ВЫНІКІ ГАЛАСАВАННЯ ГЛЕДАЧОЎ

18-га фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ-2024"

Гран-пры фестывалю: сп. “Навучы мяне лятаць” Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны тэатр “Пілігрым” ПГПК (рэж. В. Кісялёва): 4.68 балаў

1. сп. “Мізэры” Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр “На філфаку” БДУ (рэж. К. Тананайка): 4.65 балаў

2. сп. “Сіняе неба, а ў ім аблокі” Народны студэнцкі драматычны тэатр “На балконе” БДУ (рэж.Д. Усціновіч): 4.35 балаў

3. сп. “Яр” Тэатр “Атмасфера” МДКМ (рэж. В. Бялова): 4.11 балаў

4. сп. “Я хачу лятаць” Народны моладзевы тэатр “Кола” ДУ "Цэнтр культуры “Віцебск” (рэж. Ул. Цвікі): 3.97 балаў

5. сп. “МІЗО” Тэатр танца [Отражения] БДУІР (рэж.П.Чэхава): 3.90 балаў

6. сп. “Вяртанне” Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” БДПУ (рэж.А.Мойскі і А.Сівохіна): 3.55 балаў

Дзякуем тэатрам за удзел, віншуем пераможцу і зычым усім поспехаў! З нецярпеннем чакаем сустрэчы ў 2025 годзе! Сачыце за навінамі напачатку года!






У 18-ы раз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правядзе фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ". З 9 па 11 снежня ў г. Мінску збяруцца найбліжэйшыя сябры фестывалю - тэатры з Віцебска, Магілёва, Мінска, Полацка.

ПРАГРАМА

УВАХОД ВОЛЬНЫ ПРАЗ ПАПЯРЭДНЮЮ РЭГІСТРАЦЫЮ!


9 СНЕЖНЯ (ПАНЯДЗЕЛАК)

18:00
Малая зала КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5):

Адкрыццё фестывалю.

“МІЗО” (аўт. і рэж. Паліна Чэхава)
Тэатр танцу [ОТРАЖЕНИЯ] (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, г.Мінск)

Сінопсіс: 
Гэты спектакль - разважанне аб разнастайнасці мізагінічных праяў сярод жанчын, як непрыманне сваёй і чужой знешнасці, непадтрымка ў складаных жыццёвых сітуацыях, неабгрунтаваная непрыязнасць да прадстаўніц свайго полу, неўхваленне выбару жыццёвага шляху і іншае. Канцоўка балета адкрытая, то бок фіналу не існуе, ёсць толькі надзея/імкненне да гарманічнай супольнасці без мізагініі.

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/2NPxRjEJtg5ohZs2A 

“Яр” (паводле “Да пабачэння, яр” Канстанціна Сергіенка, рэж.Вольга Бялова)
Тэатр “Атмасфера” (Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў, г.Магілёў)

Сінопсіс:
Кранальная гісторыя пра бяздомных сабак, якія жывуць у яры. Калісьці ў кожнага была свая хата і гаспадар. Цяпер яны ў зграі. І па начах шукаюць сабачыя дзверцы ў рай. Кіруе ў іх Чорная. Яна вялікая і моцная, усе яе баяцца, акрамя Гордага. Ці зможа Горды перамагчы Чорную, ці адшукаюцца дзверы ў сабачы рай? Ці сустрэнуць бяздомныя сабакі свайго Чалавека?

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/2NPxRjEJtg5ohZs2A

20:00
Актавая зала філалагічнага факультэта БДУ (вул. К.Маркса, 31):

“Мізэры” (Сайман Мур, рэж. Кацярына Тананайка і Ўладзімір Васіленка)

Музычна-драматычны тэатр “На філфаку” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г.Мінск)

Сінопсіс:
Пісьменнік Пол Шэлдан, які праславіўся серыяй любоўна-прыгодніцкіх раманаў, цудам выжывае ў аўтакатастрофе. Вось толькі прыходзіць ён у прытомнасць не ў шпіталі, а ў чужым доме, гаспадыня якога немаладая самотная медсястра Эні Ўілкс. Менавіта яна выратавала яго, выцягнуўшы з-пад абломкаў і аказаўшы першую дапамогу...

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/x7py6yqthsVy1BPs8


10 СНЕЖНЯ (АЎТОРАК)

18:00
Ліцэй БДУ (вул. Ульянаўская, 8):

“Я хачу лятаць” (аўт. і рэж. Уладзіслава Цвікі)
Моладзевы тэатр “Кола” (Цэнтр культуры “Віцебск”, г.Віцебск)

Сінопсіс:
Мы пазнаёмім цябе з гісторыяй, якая адбылася ўсё роўна дзе і ўсё роўна з кім. Няхай нашу гераіню будуць клікаць Ірышка. Яе жыццё ператварылася ў сапраўдны бардак, дзе "выхад" знайсці лягчэй, чым змагацца. Перажыванні накрываюць яе з галавой і няма падтрымкі побач. Акрамя лепшага сябра — сіняга Чабурахіна, каханай цацкі дзяцінства. Дзяцінства... Ну, вядома! Ірышка едзе туды, дзе праблемы становяцца на паўзу, дзе яна назаўжды застаецца маленькай дзяўчынкай без грузных думак і дарослых выбараў — на дачу. Кожная сцяна тут нагадвае пра ўтульнасць, любоў і сяброўства.
Сяброўства... Як бы ёй хацелася, каб у цяжкі перыяд з ёй быў дарагі сэрцу брат. І вось калі здавалася, што ўнутраных сіл больш няма, з'яўляецца яна. Кніга Рычарда БАХА “ЧАЙКА ПА МЯНУШЦЫ ДЖАНАТАН ЛІВІНГСТАН”. А ў ёй — ліст ад брата, пакінуты спецыяльна для сястры.

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/27QW7UimkShuPB528

20:00
Малая зала КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5):

“Вяртанне” (паводле “Маленькі прынц” А. дэ Сэнт-Экзюперы і інш., рэж.Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна)
Літаратурны тэатр “Жывое слова” (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім.М.Танка, г.Мінск)

Сінопсіс:
“Відушчае толькі сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш”. А. дэ Сэнт-Экзюперы.
Калі ніколі не чыталі казку “Маленькі прынц”, то вас чакае шмат адкрыццяў падчас вандроўкі з героямі пастаноўкі па зямным свеце дарослых і іншапланетным думак, фантазій і ўспамінаў, да якіх хочацца вяртацца і вяртацца не раз.

У тых, хто чытаў твор А. дэ Сэнт-Экзюперы, відавочна ўзнікала пытанне, што ўсё ж такі здарылася з Маленькім прынцам, бо гэта хвалявала і самаго аўтара. Мы прапануем сваю версію далейшых падзей, якая нарадзілася, калі мы звярнуліся да твораў не толькі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, але і Ўладзіміра Караткевіча, Рэя Брэдберы, Міхала Браноўскага.

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/SgNawgiE7HN1Tr5w5


11 СНЕЖНЯ (СЕРАДА)

18:00
Арт-прастора БДУ (вул. Кастрычніцкая, 10):

“Сіняе неба, а ў ім аблокі” (Уладзімір Аро, рэж. Дар’я Ўсціновіч)
Драматычны тэатр “На балконе” (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г.Мінск)

Сінопсіс:
На прадпрыемства раптоўна ў канцы працоўнага дня наляцела камісія з Цэнтра з праверкай. Кіраўнікоў усіх аддзелаў тэрмінова выклікаюць да начальства, дзе зараз будзе вырашацца іх лёс. Адна за адной у прыёмную прыходзяць іх жонкі. Кожная з іх хоча хутчэй даведацца, што ж здарылася, але іх сустракае толькі Сакратар камісіі, які не дае ніякіх адказаў і не пускае іх да мужоў. Усе жанчыны больш занепакоеныя сваімі праблемамі, кожную з іх чакаюць іх уласныя справы, толькі адна дзяўчына настолькі моцна кахае, што гатова чакаць свайго мужчыну да самага канца, нягледзячы ні на што. Яна адна застаецца да самай раніцы, і толькі яе Сакратар пускае да свайго мужа.
Аказваецца, што гэта была не проста праверка з рэвізіяй, а сапраўдная нябесная камісія, якая правярала не мужчын, а іх жонак: ці насамрэч яны па-сапраўднаму кахаюць сваіх мужоў. 

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/4d6G52UXYc1PYg9r6

20:00
Малая зала КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5):

“Навучы мяне лятаць” (паводле “Венскае крэсла” Мікалая Каляды, рэж.Вера Кісялёва)

Тэатр “Пілігрым” (Полацкі гарадскі Палац культуры, г.Полацк)

Сінопсіс:
Ён - фатограф, Яна - балерына. Яна танчыла, а Ён яе фатаграфаваў. Так яны сустрэліся. Прыгожая гісторыя кахання з першага погляду скончылася ў адно імгненне. Яны згубіліся ў хаатычным свеце. Яе выява засталася на фатаграфіі і ў Яго снах і марах. Жыццё без кахання і безвыходнасць прывялі галоўнага героя да вар'яцтва. У самотнай гераіні ў гэтым жыцці нічога не засталося, акрамя працы. Праз гады ЁН і ЯНА сустрэліся ў яе сне… Яны невыпадкова аказаліся “вязнямі”, “замураванымі” ў чатырох сценах без вокнаў і дзвярэй. Адзіны прадмет, венскае крэсла, які знаходзіцца ў прасторы квадратнага пакоя, служыць своеасаблівай падмогай героям у спробе нагадаць аб іх першай сустрэчы, і аб тым, што яна побач… Прачнуўшыся, яны зноў апынуліся ў рэальным свеце…

Закрыццё фестывалю

Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/LCzPWaNzQHsAtAcN8



Наша вэб-старонка: http://www.tkufar.by 

Facebook: https://www.facebook.com/teatralny.kufar 

Вконтакте: https://vk.com/teatralny.kufar

Instagram: teatralny.kufar

Youtube: Teatralny Kufar

 

«Традыцыі.Пошук.Эксперымент»


 

«ТЭАТРАЛЬНЫ КУФАР БДУ»

ХVIII. ФЕСТЫВАЛЬ СТУДЭНЦКІХ І МОЛАДЗЕВЫХ ТЭАТРАЎ


Работает на 🌱kvitly Сила ИИ для вашего бизнеса